Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі

Пакуль абласная філармонія актыўна рыхтуецца да ўрачыстага адкрыцця, творчы працэс тут не спыняецца.

Зусім нядаўна артысты прэзентавалі дзіцячую музычную праграму “Піліпка і яго сябры”.

– У рэпертуары філармоніі праграмы для дзяцей ёсць заўжды, і яны досыць розныя. Да прыкладу, “Эфект Моцарта”, падчас якой мы знаёмім гледачоў з творчасцю выбітнага музыканта. Ці “Музычны калейдаскоп”, які разлічаны на падлеткаў і з якім мы ездзілі ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, – распавёўрэжысёр-пастаноўшчык Алег Шведаў. – І наш мастацкі кіраўнік Віктар Сакалоўскі прапанаваў зрабіць нешта з беларускай, народнай тэматыкай. Так героем стаў Піліпка, які запрашае маленькіх удзельнікаў на свята сяброў. Піліпка – гэта лялька, якой працуе Жанна Шарала. Разам з ім праграму вядзе Волечка (Вольга Багдановіч). 

Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі

Само дзеянне насычана музыкай і песнямі ў жывым выкананні, гульнямі, загадкамі, танцамі. І ўвесь час гледачы з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі. Нацыянальнага каларыту дабаўляюць касцюмы акцёраў і музычныя інструменты, прынамсі, цымбалы, дудачка. Асобнай увагі заслугоўвае музыка – аранжыроўкі зрабіў Андрэй Маркевіч, гучыць яна ў выкананні Алесі Благуцінай і Аркадзія Ракуця. Адметна і тое, што па-беларуску загучалі многія сучасныя кампазіцыі, да прыкладу, добра вядомая ў выкананні Ксеніі Сітнік “Мы вместе”. Для малечы ёсць і танцавальныя майстар-класы. Пад кіраўніцтвам харэографаў Юліі Румянцавай і Святланы Пуйдак дзеці развучваюць беларускі танец “Бульбачка”, а пасля гуляюць і адначасова вучацца саджаць гэтую гародніну. У захапленні дашкаляты і ад таго, што могуць нават паспрабаваць граць на сапраўдных музычных інструментах. 

Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі
Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі

Новая праграма – інтэрактыў ад першай да апоўшняй хвіліны. Таму яна, як паказалі першыя выступленні, так падабаецца дзецям. У філармоніі расказалі, што пакуль яе плануюць паказваць у дзіцячых садках. Пасля, магчыма, запрашаць дзяцей у госці да сябе. 

Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі

Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі
Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі

Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі
Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі
Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі
Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі
Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі
Загадкі па-беларуску і песні для Еўрабачання: дзіцячую музычную праграму прэзентавалі ў абласной філармоніі

Навіна www.grodnonews.by ад 17.04.2019 года
Журналіст газеты "Гродзенская праўда" Таццяна Кузнечанкова

скачать dle 11.0фильмы бесплатно
Комментировать
Регистрация