"Харошкі"

 квитки

 

"Харошкі"

14.11.2024 19:00

Гродненская областная филармония, Гродно

18 - 33 руб.

Купить на kvitki.by Купить на tickepro.by
 

Сардэчна запрашаем вас убачыць яркі, прыгожы, эмацыйна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль “Памяць сэрца” i атрымаць моцныя ўражанні і сапраўдную асалоду ад выбітнай харэаграфіі, прасякнутай любоўю да нашай роднай зямлі і яе традыцый.

У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны… На яе плечы ляглі ўсе нягоды. Менавіта жанчына змяніла мужчыну і стала галоўным здабытчыкам, клапацілася пра гаспадарку, выхоўвала дзяцей, з раніцы да ночы працавала на калгасных палях, аддаючы ўсю сябе для будучай перамогі. Першая палова праграмы напоўнена шчымлівымі, пранікнёнымі лірыка-драматычнымі нумарамі. Але будзе на сцэне і сапраўднае свята, сімвал адраджэння і светлай надзеі – “Беларускае вяселле” – выдатная харэаграфічная сюіта, якую складаюць гулліва-жартоўныя танцы-сцэнкі. Артысты выконваюць іх з запалам, радасным натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі.
Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў суправаджэнні вакальна-аркестровай групы ансамбля “Харошкі”.