"Піліпка і яго сябры" практычна кожную нядзелю чэрвеня сустракаліся з маленькімі гледачамі.
Так, інтэрактыўныя праграмы праходзілі на адкрытай пляцоўцы каля Гродзенскай філармоніі.
Апошні канцэрт адбыўся 30 чэрвеня. Нашыя героі з дзеткамі шмат пелі, танцавалі і проста добра бавілі час.
І ў канцы мерапрыемства ні "Піліпка і яго сябры", ні нашыя госці не хацелі развітвацца адзін з адным.
Прычына ў тым, што за гадзіну ўтварылася вельмі вяселая і ўтульная атмасфера.