"Белы баль" ўпершыню сабраў у Гродне лепшых школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў з усёй вобласці. Усе яны - прадстаўнікі таленавітай і творчай моладзі, пераможцы інтэлектуальных і спартыўных спаборніцтваў, актывісты валанцёрскага руху. Юнакі і дзяўчаты закружыліся ў вальсе ў абласной філармоніі.