Запрашэнне на галоўную ёлку Гродзенскага рэгіёна сёлета атрымала 600 хлопчыкаў і дзяўчынак: сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы кадэцкіх класаў, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і спаборніцтваў. Урачыстасць з удзелам старшыні аблвыканкама Уладзіміра Караніка прайшла на галоўнай сцэне Гродна - у абласной філармоніі. Фотаздымак з кіраўніком рэгіёна, віншаванні, лазернае шоў, падарункі і традыцыйная казка – такімі былі складальнікі вялікай навагодняй праграмы.