Запрацэнне на галоўную ёлку Гродзенскага рэгіёна сёлета атрымалі больш чым 1100 хлопчыкаў і дзяўчынак: сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы кадэцкіх класаў, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, спаборніцтваў. Урачыстасць з удзелам старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова прайшла на галоўнай сцэне Гродна - у абласной філармоніі.