Новогодний "Белый бал"

Навагодні баль-маскарад для вучнёўскай і студэнцкай моладзі віраваў у Гродне. 33 пары юнакоў і дзяўчат з усіх куткоў Гродзеншчыны закружыліся ў вальсе ва ўрачыстай зале абласной філармоніі. Сярод галоўных герояў свята – школьнікі, навучэнцы ўстаноў прафесійнай адукацыі, студэнты ВНУ. Усе разам – яны гонар рэгіёна – адораная і творчая моладзь, пераможцы інтэлектуальных і спартыўных спаборніцтваў, актывісты грамадскіх ініцыятываў і валанцёрскага руху.