Республиканский субботник

Рэспубліканскі суботнік аб’яднаў жыхароў Гродзеншчыны. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў веснавога мерапрыемства па традыцыі былі розныя аб’екты рэгіёна. Так, напрыклад, у Ваўкавыскім раёне наводзілі парадак у мемарыяльным комплексе “Шаулічы”, у Карэліцкім – на мемарыяльным комплексе “Звязда”. А ў абласным цэнтры добраахвотнікі працавалі на анкалагічным дыспансеры, будучым мосце, прыводзілі ў парадак леса-паркавыя тэрыторыі. І гэта толькі некаторыя з кропак, дзе была патрэбна дапамога.