Медыцынскіх работнікаў, якія былі заняты ў барацьбе з Covid-19, ушаноўваюць у Беларусі. Урачыстасць у гонар медыкаў Гродна прайшла ў канцэртнай зале гарадскога цэнтра культуры. Запрашэнне на мерапрыемства атрымалі звыш 50-ці ўрачоў, медсясцёр, лабарантаў, якія працуюць у паліклініках і бальніцах абласнога цэнтра. Адметны той факт, што ўзнагароды атрымалі як вопытныя спецыялісты, так і маладыя, якіх пандэмія прафесіянальна загартавала.