Ведаеце, што такое Вядзьмарская ноч? Гэта калі самыя моцныя, самыя страшныя ведзьмы злятаюцца на гару Блоксберг, каб весяліцца да знямогі ды выхваляцца сваім майстэрствам. Маленькай чарадзейцы Хіксі так хочацца пабыць разам з усімі, але што рабіць, калі табе толькі 127 гадоў, і дарослыя забаранілі нават глядзець у бок свята? Хіба трымаць іспыт на майстэрства чарадзейкі, каб зрабіцца сапраўднай добрай ведзьмай.
Хіксі рыхтавалася доўга, і з дапамогай сябра, мудрага крумкача Абрахаса, уведала самую моцную магію свету!... Якую? Вось-вось, Хіксі таксама баіцца таго, што скажуць на гэта старыя ведзьмы…